Малітва:
Прыйдзі,
Стварыцель Дух Святы, наведай вернікаў сваіх,
Напоўні
ласкай з вышыні сэрцы, што створаны Табой.
Названы Суцяшыцелем, Ты — найвышэйшы
Бога дар,
Жыцця крыніца і любоў, і узмацненне
нашых душ.
Ты
спасылаеш сем дароў, бо маеш сілу ад Айца.
Праз
Сына абяцаны нам, Ты мноствам моваў
прамаўляў.
Сваёю ласкай асвяці сэрцы і розум
нашыя,
І сэрцы нам аздараві, і нашы цноты
узмацняй.
Ты
злога духа адгані і супакоем адары,
Заўсёды
за сабой вядзі і прабачэнне грэшным дай.
Дай праз Цябе Айца пазнаць і шлях да Сына
пакажы.
Ты — Дух любові іх дваіх, верым Табе ва
ўсе часы.
Богу
Айцу хвала заўжды і Сыну ўваскрэсламу.
Суцяшыцелю,
Табе хвала на вечныя вякі. Амэн.
а) "Лепш быць першым
у вёсць, чым другім у Рыме" – казаў з пыхай адзін ксёндз. Шмат людзей
пасля яго паўтарыла гэтыя словы, прадыктаваныя амбіцыяй і ненасычаным
прагненнем улады, якая спіць у кожным людзкім сэрцы.
b) Пан Езус ніколі не
навязваецца. Ён сказаў: "...навучыцеся ад Мяне, бо Я ціхі і пакорны
сэрцам" (Mц 11, 29). Толькі гэтым коштам Ён абяцае нам
унутраны супакой і задавальненне. Ён Сказаў таксама: "Хто
хоча быць большым сярод вас, няхай будзе вам слугою; і хто хоча
сярод вас быць
першым, няхай будзе
нявольнікам усіх." (Mк 10,
43).
c) А я? Ці люблю ўвесь час
кіраваць? Навязваць сваю волю, усё вырашаць на працы, дома? Ці ўмею ўступаць,
каб іншыя мелі прыемнасць арганізаваць працу ці адпачынак? Ці ўмею замаўчаць
падчас дыскусіі, нават, калі маю рацыю, калі гаворка не ідзе пра нешта важнае,
адмовіцца ад асабістага трыюмфу, каб не было сваркі? Калі гаворка ідзе пра
праўду або любоў, мой абавязак уступаць, але ў ці ў гэтым выпадку я вырашаюся
на лагоднасць, каб праўда была сказаная з любоўю? Як я прымаю супрацьлеглую
думку, ці спакойна і без гневу, ці не хаваю ў сэрцы крыўду на маіх апанентаў? Ці
ўмею я прызнаць сваю памылку? Ці не высоўваюся на першае месца нават, калі
служу іншым, бо часта мы робім гэта, каб нас заўважылі іншыя?
d) Марыя, у Евангеллі пра
Цябе ёсць ледзь некалькі сказаў, але ў кожным гаворыцца пра Тваю пакору і
слодыч. Уфармуй ува мне духа пакоры і лагоднасці, каб
маё сэрца хоць трохі было падобным да Сэрца Твайго Сына.
Чытанне:
Мц
23, 1-12: "Тады
Езус прамовіў да натоўпу і вучняў сваіх: «Пасад Майсея занялі кніжнікі і
фарысеі. Таму ўсё, што скажуць вам, 3рабіце і захоўвайце, але не паступайце
паводле ўчынкаў іхніх. Бо яны гавораць і не робяць. Яны звязваюць цяжкія і
непасільныя ношы і ўскладаюць на плечы людзей, а самі не хочуць і пальцам
крануць іх. Усе ж учынкі свае робяць яны дзеля таго, каб паказацца людзям. Яны
пашыраюць філактэрыі свае і павялічваюць махры. Любяць першыя месцы на гасцінах
і першыя лавы ў сінагогах, і прывітанні на рынках, і каб людзі называлі іх
“pаббі”. Вы ж не дазваляйце называць сябе настаўнікамі, бо адзін у вас
Настаўнік, а ўсе вы — браты. І айцом вашым не называйце нікога на зямлі, бо
адзін у вас Айцец Нябесны. Не дазваляйце таксама называць сябе настаўнікамі, бо
адзін у вас Настаўнік — Хрыстус. Большы з вас няхай будзе для вас слугою. Бо
той, хто ўзвышае сябе, будзе прыніжаны, а той, хто прыніжае сябе, будзе
ўзвышаны."
Т.
Кэмпійскі “Следам за Хрыстом: кн. I, раздз. II "Аб пакорным зважанні
на сябе самога":
1. Кожны чалавек з натуры
імкнецца да веды, што ж аднак мудрасць без баязні Бога? Лепшы, сапраўды, просты
вясковец, які служыць Богу, чымся ганарлівы філозаф, які абняхаяўшы сябе
самога, разглядае рух нябесных зорак. Хто сябе добра ведае, той надта маленькі
ў сваіх вачох і ня цешыцца з людзкое хвальбы. Калі б я ведаў усё, што ёсць на
свеце, а ня меў бы любові, што ж мне гэта дапамагло б у Бога, які асудзіць мяне
з чынаў маіх?
2. Стрымлівай надмернае
жаданне ўлады, бо вялікая там хаваецца
збянтэжанасць і зманнасць. Вучоныя ахвотна любяць, каб іх бачылі і мудрымі
называлі. Шмат чаго ёсць, што ведаць – мала ці зусім не карысна для душы. І
надта неразумны той, хто ганяецца за нечым іншым, замест за тым, што карысна
для яго збаўлення. Шмат слоў не накорміць душы, а толькі добрае жыццё
супакойвае розум, а чыстае сумленне дае веру ў Бога. Чым больш і лепш ведаеш,
тым цяжэй будзеш асуджаны, калі тым больш багабойна жыць не будзеш. Дык ня
пышніся ніякім мастацтвам, ані ведай, але хутчэй бойся за дадзеную табе
ўмеласць. Калі табе здаецца, што многа ведаеш і даволі добра разумееш, знай
тады, што шмат больш таго, чаго ты ня ведаеш. Ня думай высока аб сабе (Рым 11, 20), а
лепш прызнайся да свайго няведання. Чаму ж ты хочаш вывышацца над іншых, калі
ёсць шмат больш вучоных за цябе і лепш знаючых законы Бога? Калі хочаш нечага
навучыцца і жыць добра – прывыкай, каб аб табе нічога не ведалі і лічылі цябе
за нішто.
3. Вось найвышэйшая і
найкарыснейшая навука: – праўдзівае спазнанне сябе і пагарда сабой. Аб сабе ня
думаць нічога добрага, аб іншых заўсёды добра, і высока – вялікая мудрасць і
дасканаласць. Калі б ты бачыў, што нехта грашыць ды нават і цяжка, ня думай,
што ты аднак лепшы, таму што ня ведаеш, ці доўга вытрываеш у добрым. Усе мы
слабыя, але сябе ты ўважай за слабейшага.