Малітва:
Прыйдзі,
Стварыцель Дух Святы, наведай вернікаў сваіх,
Напоўні
ласкай з вышыні сэрцы, што створаны Табой.
Названы Суцяшыцелем, Ты — найвышэйшы
Бога дар,
Жыцця крыніца і любоў, і узмацненне
нашых душ.
Ты
спасылаеш сем дароў, бо маеш сілу ад Айца.
Праз
Сына абяцаны нам, Ты мноствам моваў
прамаўляў.
Сваёю ласкай асвяці сэрцы і розум
нашыя,
І сэрцы нам аздараві, і нашы цноты
узмацняй.
Ты
злога духа адгані і супакоем адары,
Заўсёды
за сабой вядзі і прабачэнне грэшным дай.
Дай праз Цябе Айца пазнаць і шлях да Сына
пакажы.
Ты — Дух любові іх дваіх, верым Табе ва
ўсе часы.
Богу
Айцу хвала заўжды і Сыну ўваскрэсламу.
а) Мы не можам працаваць
без папулярнасці, не зносім шэрай працы, другога месца. Мы задаволеныя толькі
тады, калі іншыя лічаць нас прыдатнымі, калі добра
гавораць
пра нас, калі хваляць нашыя дасягненні.
b) Езус чыніць цуды, але
забараняе аздароўленым асобам гаварыць пра Сябе. "Я не шукаю ўласнай
хвалы" (Ян 8, 50). Амаль усё жыццё Ён
праводзіць, выконваючы фізічную працу, якой пагарджае ўвесь сучасны свет. Ён
настолькі вядомы, што людзі гавораць пра Яго з пагардай: "Што добрага можа
быць з Назарэта?" (Ян 1, 46).
c) Ці я таксама, як Езус,
адчуваю агіду да людзкой хвалы? Ці адважваюся
пазбягаць шукання асабістай хвалы? Ці не спрабую нагадаць іншым пра тое,
што яны не заўважылі, што гэта менавіта я зрабіў нешта добрае? Ці далікатна ім падказваю,
што яны забыліся мне падзякаваць? Ці люблю гаварыць пра
сябе і пра тое, што асаблівым чынам датычыцца мяне? Ці
прынамсі час ад часу выбіраю для сябе горшыя, непапулярныя, прыніжальныя
заняткі, пакідаючы іншым больш прыемную працу?
d) Марыя, становячыся Маці
Божай, Ты назвала Сябе Яго Служабніцай. Усё жыццё Ты служыла Богу і людзям.
Дапамажы мне зразумець, што Езусу прыемнае маё дабраахвотнае прыніжэнне.
Чытанне:
Мц
6, 1-7: "Глядзіце,
не чыніце справядлівасці вашай перад людзьмі, каб яны бачылі. Інакш не
атрымаеце ўзнагароды ад
Айца вашага, які
ў нябёсах. Калі
даеш міласціну, не трубі
перад сабою, як
робяць крывадушнікі ў
сінагогах і на вуліцах,
каб людзі хвалілі
іх. Сапраўды кажу
вам: яны атрымліваюць
сваю ўзнагароду. Калі даеш міласціну, няхай не ведае твая левая рука,
што робіць правіца твая, каб міласціна твая была патаемнай. А твой Айцец, які
бачыць патаемнае, аддасць табе. І калі молішся, не будзь, як крывадушнікі. Бо
яны любяць маліцца, стоячы ў сінагогах і на рагах вуліц, каб паказацца перад
людзьмі. Сапраўды кажу вам: яны атрымліваюць сваю ўзнагароду. Ты, калі молішся,
увайдзі ў пакой свой і, зачыніўшы дзверы, маліся да Айца твайго, які ў
таемнасці. А твой Айцец, які бачыць патаемнае, аддасць табе. Калі моліцеся, не
гаварыце шмат, як язычнікі, бо яны думаюць,
што ў мнагаслоўі
сваім будуць пачутыя."
Т.
Кэмпійскі “Следам за Хрыстом: кн. I, раздз. VII "Аб патрэбе ўцякання ад
пустой надзеі і пышансці.":
1. Пусты той, хто мае
надзею сваю ў людзях, або ў іншых стварэннях. Не саромся служыць іншым дзеля
любові Езуса Хрыста і быць бедным у вачах гэтага свету. Не на самога сябе
абапірайся, але на Бога. Рабі, што здолееш, а Бог дапаможа
добра волі тваёй. Ня вер ані сваёй мудрасці, ані хітрасці іншага чалавека, а
зважай больш на ласку Бога, які дапамагае пакорным, а пышных спакарае.
2. Не хваліся багаццямі,
калі іх маеш, ані прыяцелямі дзеля таго, што яны магутныя, а імкніся да Бога,
які ўсё дае, а прадусім сябе самога аддаць хоча. Не ганарыся тваім спрытам ані
розумам, каб праз гэта ня стаўся ты нямілым Богу, якому ўсё належыць, што
толькі маеш добрага ад прыроды.