Малітва:
Прыйдзі,
Стварыцель Дух Святы, наведай вернікаў сваіх,
Напоўні
ласкай з вышыні сэрцы, што створаны Табой.
Названы Суцяшыцелем, Ты — найвышэйшы
Бога дар,
Жыцця крыніца і любоў, і узмацненне
нашых душ.
Ты
спасылаеш сем дароў, бо маеш сілу ад Айца.
Праз
Сына абяцаны нам, Ты мноствам моваў
прамаўляў.
Сваёю ласкай асвяці сэрцы і розум
нашыя,
І сэрцы нам аздараві, і нашы цноты
узмацняй.
Ты
злога духа адгані і супакоем адары,
Заўсёды
за сабой вядзі і прабачэнне грэшным дай.
Дай праз Цябе Айца пазнаць і шлях да Сына
пакажы.
Ты — Дух любові іх дваіх, верым Табе ва
ўсе часы.
Богу
Айцу хвала заўжды і Сыну ўваскрэсламу.
Суцяшыцелю,
Табе хвала на вечныя вякі. Амэн.
a) Калі
я хачу любіць Хрыста, калі прагну Яму служыць, калі ў штодзённым жыцці ўмею
забывацца пра сябе і прысвячаць асабістыя справы для дабра іншых, ці гэта не
ўказвае на тое, што Бог заклікае мяне скласці з сябе ахвяру, цалкам аддаць сябе
Езусу?
b) "Калі хочаш"
(Мц 19, 21) –
кажа мне Езус, можаш быць так, як Я, цалкам аддадзены Богу і сваім братам і
сёстрам. Калі хочаш, можаш ісці за Мной вельмі блізка, у цалкавітай еднасці са
Мной.
c) Ці я
гаторы на кожным шляху, ня якім мяне паставіў Бог, трымацца гэтага адзінага
правіла: служыць і бязмежна любіць Бога і маіх братоў і сясцёр? Ці я перакананы ў тым, што гэтае правіла з’яўляецца адзіным найлепшым
сродкам для майго шчасця, для поўнага развіцця маёй асабовасці, для майго
асвячэння? Незалежна ад таго, якое маё жыццёвае пакліканне, я чую заклік Езуса
з’яднацца з Ім і цалкам аддаць сябе служэнню маім братам і сёстрам. Ці я не
раблю выгляду, што не чую гэтага? Ці баюся пачуць, што мой найвялікшы Сябра
кліча мяне служыць Яму? Ці баюся ахвяры, якую Пан Езус жадае ад тых, каго
запрашае, каб яны былі Яго сябрамі? Ці я разумею, што такая ахвяра з’яўляецца
ўмовай поўнага развіцця майго жыцця і дапамогі маім братам і сёстрам?
d) Каралева
Апосталаў, цалкам аддадзеная Богу і людзям, зрабі так, каб я ніколі
не адказаў “не” на заклік Твайго Сына.
Чытанне:
Лк
18, 18-25:
"І спытаўся ў Яго адзін начальнік: «Настаўнік добры, што мне зрабіць, каб
унаследаваць жыццё вечнае?» Езус адказаў яму: «Чаму называеш мяне
добрым? Ніхто не ёсць добрым, толькі адзін Бог. Ведаеш запаведзі: не чужалож,
не забівай, не крадзі, не сведчы фальшыва, шануй бацьку свайго і маці». Той
адказаў: «Усё гэта я захоўваў з юнацтва майго». Пачуўшы гэта,
Езус сказаў яму: «Табе нестае яшчэ аднаго: усё, што маеш, прадай і раздай
убогім, і будзеш мець скарб у нябёсах. Потым прыходзь і ідзі за Мною». Калі ж ён
пачуў гэта, засмуціўся, таму што быў вельмі багаты. Езус, убачыўшы, што
той засмуціўся, сказаў: «Як цяжка тым, хто мае багацце, увайсці ў Валадарства
Божае. Бо лягчэй вярблюду прайсці праз ігольнае вушка, чым багатаму ўвайсці ў Валадарства
Божае».
Т.
Кэмпійскі “Следам за Хрыстом: кн. III, раздз. X “Кінуўшы свет, салодка служыць Богу”:
1.
Цяпер зноў буду гаварыць да Цябе, о Госпадзе і ня змоўкну; прагавару я да вушэй
Бога майго, які на вышыне. О як мноства вяселля Твайго, Госпадзе, якое
схаваў Ты ад тых, што баяцца Цябе? (Пс 30, 20). А чым Ты ёсць для тых, якія
любяць Цябе? Якія служаць Табе ўсім сэрцам сваім? Сапраўды, разважаць Цябе –
нявыказнае шчасце, якім надараеш сваіх улюбенцаў. Гэтым найбольш паказаў Ты мне
салодкасць любові Тваёй, што калі мяне не было – Ты стварыў мяне, калі
заблудзіў я далёка ад Цябе – Ты вярнуў мяне на службу сваю і загадаў, каб любіў
я Цябе.
2. О
крыніца вечнае любові, што скажу аб Табе? Як я мог бы забыцца аб Табе, калі ты
быў ласкавы памятаць аба мне нават і тады, калі я засох і прапаў? Зрабіў Ты
міласэрнасць вялікшую над усе спадзяванні для слугі Твайго і надарыў яго любоўю
і ласкаю больш, чымся ён заслужыў. Што ж аддам я Табе за такую ласку? Ня ўсе
маюць магчымасць, каб кінуўшы ўсё, выракліся свету ды вялі кляшторнае жыццё.
Што ж вялікага ў тым, каб я Табе служыў, каму ўсенькія стварэнні павінны
служыць. Ня тое ёсць вялікім, што служу я Табе, а тое ёсць сапраўды вялікім і
дзіўным, што мяне гэтакага мізэрнага і беднага захацеў прыняць за слугу і
прылучыць да ліку ўлюбёных слугаў Тваіх.
3.
Вось усё, што маю – Тваё яно і мая служба Табе – таксама Твая. Аднак выходзіць
наадварот – Ты больш мне служыш, чымся я Табе. Вось неба і зямля, якія Ты стварыў
на службу людзям, ёсць прада мной і робяць штодня тое, што загадаў Ты ім. І
гэтага мала яшчэ, бо ж загадаў Ты нават анёлам, каб людзям служылі. Аднак
найвялікшае – гэта тое, што Ты сам пажадаў чалавеку служыць ды прырок даць яму
самога сябе.
4.
Што ж Табе дам я за ўсе гэтыя тысячы дабрадзействаў Тваіх? О, каб здолеў я
служыць Табе ўсянюткімі днямі і начамі праз жыццё маё! О, каб хапіла мяне на
тое, каб хаця адзін дзень праслужыў я Табе, як трэба! Сапраўды, годны Ты
ўсенькае службы, усенькае славы і хвалы вечнае. Сапраўды, Ты Госпад мой, а я
бедны слуга Твой; я павінен сіламі служыць Табе і ніколі не спыняцца ў хвальбе
Тваёй. Гэтага жадаю, да гэтага імкнуся: і калі чаго мне не хапае, Ты зволь
дапоўніць. Будуць мець вялікую ласку тыя, каторыя самахоць пашлі на
найсвяцейшую службу Тваю. І знойдуць найсаладзейшую пацеху Духа Святога тыя,
што дзеля любові Тваёй кінулі ўсе раскошы зямныя. І знойдуць вялікую свабоду
духа тыя, якія дзеля Імя Твайго пайшлі вузенькаю сцежкаю і пакінулі ўсе клопаты
свету.
6. О
як салодкая і мілая служба Богу, дзякуючы якой чалавек сапраўды робіцца
свабодным і святым! О святы стан законных людзей, дзякуючы якому чалавек
робіцца роўным анёлам, Богу мілым, нячысцікаві страшным ды паважаным усімі
вернымі! О служба заўсёды годная нашае любові і нашага імкнення, дзякуючы якой
заслужым найвялікшае дабро і якая нам дасць вечна-трывалае вяселле!