Трэці дзень: я з’яўляюся грэшнікам.

Малітва да Святога Духа

Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы, 
Наведай вернікаў сваіх,
 
Напоўні ласкай з вышыні
 
Сэрцы, што створаны Табой.
Названы Суцяшыцелем,
 
Ты — найвышэйшы Бога дар,
Жыцця крыніца і любоў,
 
І узмацненне нашых душ.
Ты спасылаеш сем дароў, 
Бо маеш сілу ад Айца. 
Праз Сына абяцаны нам, 
Ты мноствам моваў прамаўляў.
Сваёю ласкай асвяці 
Сэрцы і розум нашыя,
І целы нам аздараві, 
І нашы цноты узмацняй.
Ты злога духа адгані 
І супакоем адары, 
Заўсёды за сабой вядзі 
І прабачэнне грэшным дай.
Дай праз Цябе Айца пазнаць 
І шлях да Сына пакажы.
Ты — Дух любові іх дваіх, 
Верым Табе ва ўсе часы.
Богу Айцу хвала заўжды
І Сыну уваскрэсламу. 
Суцяшыцелю, Табе 
Хвала на вечныя вякі. Амэн. 

Біблійнае чытанне: 1 Ян 1, 8-10  

Ключавыя словы і фразы для разважання:
* «Мы з’яўляемся грэшнікамі»
* «Мы павінны вызнаваць свае грахі, каб быць прабачанымі» 

8 Калі кажам, што не маем граху, ашукваем саміх сябе, і няма ў нас праўды. 9 Калі ж вызнаём грахі нашыя, то Ён, верны і справядлівы, адпусціць нам грахі і ачысціць нас ад усялякай несправядлівасці. 10 Калі кажам, што мы не зграшылі, то робім Яго ілгуном, і няма ў нас слова Ягонага. 

Або іншае чытанне: Папа Францішак вызнае, што ён грэшнік (Рым 20 верасня 2013). 

«Хто такі Хорхэ Марыя Бергогліо?» Папа Францішак адказвае: "Я грэшнік". Ён маўкліва глядзіць на журналістаЯ пытаюся ў яго ці я маю права задаць гэтае пытанне... Ён ківае галавой і кажа мне: «Я не ведаю якое азначэнне магло б быць больш дакладным... Я грэшнік. І гэта самае справядлівае азначэнне... Гэта не нейкі літаратурны вобраз або выраз. Я грэшнік.» Папа разважае далей, так, як бы ён не чакаў гэтага пытання і быў змушаны да больш глыбокага роздуму«Так, я магу сказаць, што я трохі спрытны, што ўмею добра кіраваць справамі, але праўда таксама і тое, што я трохі наіўны. Так, але найлепшая высновая гэта тая, што знаходзіцца глыбока ўнутры і якую я лічу найбольш праўдзівай, а менавіта гэтая: я грэшнік, на якога Бог скіраваў свой позірк.» Потым зноў паўтарае: «Я чалавек, на якога Бог скіраваў свой позірк 

  Чытанне святога Людвіка дэ Манфора: Трактат аб сапраўдным ушанаванні Найсвяцейшай Дзевы 99-100 

Ключавыя словы і фразы для разважання:
* «Пазбягаць граху»
* «Рабіць намаганні, каб пазбягаць граху»
* «Маліцца ружанец, разважаючы над таямніцамі»
* «Шкадаваць за свае грахі» 

[99] І я кажу, што так злоўжываць ушаноўваннем Найсвяцейшай Дзевы, якое пасля ўшанавання нашага Госпада і  Найсвяцейшага Сакраманту самае святое і велічнае, — азначае, учыніць найвялікшае блюзнерства, што пасля блюзнерства нягоднага прыняцця Святой Камуніі самае вялікае і невыбачальнае.

   Я прызнаю, што, каб мець ласку сапраўднага ўшанавання Святой Дзевы, не абавязкова быць настолькі святым, каб пазбягаць кожнага граху, хоць і трэба гэтага жадаць. Але трэба прынамсі (трэба добра занатаваць тое, што я зараз скажу):

   Па-першае, трэба мець шчырую пастанову пазбягаць хаця б смяротнага граху, які зневажае як Маці, так і Сына.

   Па-другое, трэба прымушаць сябе пазбягаць граху.

   Па-трэцяе, уступіць у марыйнае брацтва, маліцца на ружанцы ці чытаць іншыя малітвы, захоўваць пост у суботу і гэтак далей.

   [100] Гэта вельмі неабходна дзеля навяртання грэшнікаў, нават самых зацвярдзелых. І калі ты, мой чытач, у гэтым стане і нават ужо адной нагой у вечным асуджэнні, я раю табе выконаваць тое, што я сказаў вышэй, з умовай, аднак, што ты будзеш гэта рабіць дзеля таго, каб атрымаць ад Бога праз міласэрнасць Святой Дзевы ласку навяртання і прабачэння грахоў, каб перамагчы свае злыя схільнасці, а не спакойна заставацца ў граху, нягледзячы на дакоры сумлення, насуперак прыкладу Езуса Хрыста і святых і словам Святога Евангелля. 

   Практыкаванне: зрабі пастанову пазбавіцца ад адной са сваіх дрэнных звычак.

   На заканчэнне: малітва святога ружанца.