Малітва да Святога Духа
Прыйдзі, Стварыцель
Дух Святы,
Наведай вернікаў сваіх,
Напоўні ласкай з вышыні
Сэрцы, што створаны Табой.
Названы Суцяшыцелем,
Ты — найвышэйшы Бога дар,
Жыцця крыніца і любоў,
І узмацненне нашых душ.
Ты спасылаеш сем дароў,
Бо маеш сілу ад Айца.
Праз Сына абяцаны нам,
Ты мноствам моваў прамаўляў.
Сваёю ласкай асвяці
Сэрцы і розум нашыя,
І целы нам аздараві,
І нашы цноты узмацняй.
Ты злога духа адгані
І супакоем адары,
Заўсёды за сабой вядзі
І прабачэнне грэшным дай.
Дай праз Цябе Айца пазнаць
І шлях да Сына пакажы.
Ты — Дух любові іх дваіх,
Верым Табе ва ўсе часы.
Богу Айцу хвала заўжды
І Сыну уваскрэсламу.
Суцяшыцелю, Табе
Хвала на вечныя вякі. Амэн.
Біблійнае чытанне: Лк 2, 51-52
Ключавыя словы і фразы для разважання:
* «Быў
ім паслухмяны»
* «Узрастаў
у гадах»
* «Узрастаў
у мудрасці і ў ласцы»
51 І ён пaйшoў з iмi, і прыйшoў у Нaзaрэт, i быў паслухмяны iм. А Мaці Ягo захавала ўсе гэтыя слoвы ў сэрцы свaiм. 52 Езус жа ўзрастаў у мудрaсцi, у гaдах i ў лaсцы ў Бoгa i ў людзей.
Чытанне
святога Людвіка дэ Манфора: Трактат аб сапраўдным ушанаванні Найсвяцейшай Дзевы 139
Ключавыя словы і фразы для разважання:
* «Езус
схаваўся ва ўлонні Марыі»
* «Ён
быў Ёй паслухмяны і падданы»
* «Як убогі, Ён быў залежным ад сваіх бацькоў»
* «Як
малое дзіця, Ён быў залежным ад свайго бацькі і ад сваёй Маці»
[139] Другі матыў, які паказвае нам, што вельмі патрэбна
і карысна для хрысціяніна цалкам прысвяціць сябе Найсвяцейшай Дзеве, каб больш
дасканала належаць Езусу Хрысту.
Гэты добры Настаўнік не
пасаромеўся замкнуцца ва ўлонні Святой Дзевы як вязень і нявольнік любові і
быць Ёй паслухмяным і падданым трыццаць гадоў. І тут, паўтараю, чалавечы розум
губляецца, калі пачынае сур’ёзна разважаць над гэтымі паводзінамі Уцелаўлёнай
Мудрасці, якая не пажадала аддацца людзям адразу, але толькі праз Найсвяцейшую
Дзеву, і не пажадала прыйсці ў свет дарослым незалежным чалавекам, але бедным
маленькім дзіцяткам, залежным ад Сваёй святой Маці. Гэтая
бясконцая Мудрасць, якая нязмерна жадала праславіць Бога — Свайго Айца і
ўратаваць людзей, не знайшла найлепшага і найпрасцейшага сродку гэта зрабіць,
як ува ўсім падпарадкавацца Найсвяцейшай Дзеве, і не толькі на працягу першых
васьмі, дзесяці ці адзінаццаці гадоў свайго жыцця, як іншыя дзеці, але
трыццаці. І сваім трыццацігадовым падпарадкаваннем і залежнасцю ад Найсвяцейшай
Девы Яна праславіла Бога — Свайго Айца больш, чым калі б Яна выкарыстала гэты
час на цуды, абвяшчэнне Добрай Навіны па ўсёй зямлі, навяртанне грэшнікаў. Калі
б так, то Яна б гэта зрабіла. O!
Праслаўляйце велічна Бога, падпарадкоўваючыся Марыі па прыкладзе Езуса!
Маючы перад сваімі вачыма такі выразны і вядомы прыклад, ці можам мы быць настолькі неразважлівымі, каб шукаць больш дасканалы сродак і больш кароткі шлях, каб праславіць Бога, замест таго, каб падпарадкавацца Марыі па прыкладзе Яе Сына?
Пытанне: ты паслухмяная асоба ці бунтаўнічая? Ты верная асоба ці не? Ці можаш ты падпарадкавацца Марыі, як Езус або з Езусам?