Шосты дзень: Езус учыніў вялікі дар, каб застацца сярод нас.

 Малітва да Святога Духа

Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы, 
Наведай вернікаў сваіх,
 
Напоўні ласкай з вышыні
 
Сэрцы, што створаны Табой.
Названы Суцяшыцелем,
 
Ты — найвышэйшы Бога дар,
Жыцця крыніца і любоў,
 
І узмацненне нашых душ.
Ты спасылаеш сем дароў, 
Бо маеш сілу ад Айца. 
Праз Сына абяцаны нам, 
Ты мноствам моваў прамаўляў.
Сваёю ласкай асвяці 
Сэрцы і розум нашыя,
І целы нам аздараві, 
І нашы цноты узмацняй.
Ты злога духа адгані 
І супакоем адары, 
Заўсёды за сабой вядзі 
І прабачэнне грэшным дай.
Дай праз Цябе Айца пазнаць 
І шлях да Сына пакажы.
Ты — Дух любові іх дваіх, 
Верым Табе ва ўсе часы.
Богу Айцу хвала заўжды
І Сыну уваскрэсламу. 
Суцяшыцелю, Табе 
Хвала на вечныя вякі. Амэн.

Біблійнае чытанне: 1 Кар 11, 23-26  

Ключавыя словы і фразы для разважання:
* «Гэта Эўхарыстыя»
* «Гэта Маё Цела»
* «Гэта келіх Новага Запавету ў Крыві Маёй»
 * «Ешце гэты хлеб і піце з гэтага келіха» 

23 Я прыняў ад Пана тое, што і вам перадаў, што Пан Езус у тую ноч, калі быў выданы, узяў хлеб,  24 узнёс падзяку, паламаў і сказаў: «Гэта Цела Маё, якое за вас будзе выдана. Гэта чыніце на Маю памяць». 25 Таксама ўзяў пасля вячэры келіх, кажучы: «Гэта  ёсць келіх Новага Запавету ў Крыві Маёй. Кожны раз, калі Яго будзеце піць, чыніце гэта на Маю памяць». 26 Кожны раз, калі будзеце есці гэты хлеб і піць з гэтага келіха, абвяшчайце смерць Пана,  акуль Ён не прыйдзе. 

Чытанне святога Людвіка дэ Манфора: Любоў Спрадвечнай Муудрасці 71 

Ключавыя словы і фразы для разважання
* «Уцелаўлёная Мудрасць знаходзіць цудоўную таямніцу, каб памерці і жыць сярод нас».
* «Гэтае поўнае любові ўстанаўленне Эўхарыстыі»
* «Яна хаваецца пад выглядам маленькага кавалачка хлеба»

 [71] Жадаючы з аднаго боку паказаць сваю любоў да чалавека і памерці замест яго, каб уратаваць,  і не жадаючы з іншага боку вырашыцца на тое, каб пакінуць чалавека, Яна знаходзіць цудоўную таямніцу, каб памерці і жыць адначасова, а таксама застацца з чалавекам да канца часоў: гэта поўнае любові ўстанаўленне Эўхарыстыі.  Каб цалкам задаволіць сваю любоў у гэтай таямніцы, Яна з лёгкасцю змяняе і пераварочвае сваю натуру. Калі Яна не хаваецца ў ззянні дыяменту або інашага каштоўнага каменя, то гэта таму, што Яна не жадае толькі вонкава прабываць з чалавекам. Але Яна хаваецца пад выглядам маленькага кавалачка хлеба, які з’яўляецца звычайным харчаваннем чалавека, каб спажытая чалавекам, Яна магла ўвайсці ў яго сэрца і скаштаваць яго слодыч. О,  Спрадвечная Мудрасць, кажа святы, о  тысачакроць дзівосны Бог, шчодры ў сваім прагненні чалавека». 

Пытанне: ці часта ты ходзіш на Святую Імшу і прымаеш Святую Камунію? Колькі часу ты праводзіш перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам?

На заканчэнне: малітва святога ружанца.