Малітва да Святога Духа
Наведай вернікаў сваіх,
Напоўні ласкай з вышыні
Сэрцы, што створаны Табой.
Названы Суцяшыцелем,
Ты — найвышэйшы Бога дар,
Жыцця крыніца і любоў,
І узмацненне нашых душ.
Ты спасылаеш сем дароў,
Бо маеш сілу ад Айца.
Праз Сына абяцаны нам,
Ты мноствам моваў прамаўляў.
Сваёю ласкай асвяці
Сэрцы і розум нашыя,
І целы нам аздараві,
І нашы цноты узмацняй.
Ты злога духа адгані
І супакоем адары,
Заўсёды за сабой вядзі
І прабачэнне грэшным дай.
Дай праз Цябе Айца пазнаць
І шлях да Сына пакажы.
Ты — Дух любові іх дваіх,
Верым Табе ва ўсе часы.
Богу Айцу хвала заўжды
І Сыну уваскрэсламу.
Суцяшыцелю, Табе
Хвала на вечныя вякі. Амэн.
Біблійнае чытанне: Іс 53, 8-12
Ключавыя словы і фразы для разважання:
* «Гэта
Ён адкупіў іх Сваёй любоўю»
* «Ён
узгадаў пра Свой запавет»
* «Ён
забыўся пра грэх Свайго народу»
8 На прыніжэнне і суд Ён быў аддадзены. І паходжаннем Яго хто пацікавіцца? Бо з зямлі ўзята жыццё Яго, за грахі Майго народа забіты быў насмерць. 9 І прызначылі Яму паграбенне разам з бязбожнікамі, ды разам з багатымі магіла Яго, бо нікому не зрабіў крыўды і не было падману на вуснах Яго. 10 І захацеў Госпад смерці Яго немаччу. Калі складзе Ён Сваю душу ў ахвяру, убачыць Ён даўгавечнае патомства, і воля Госпада рукою Яго споўніцца. 11 На подзвіг душы Сваёй Ён будзе глядзець з задавальненнем, насыціцца веданнем Сваім. “Слуга Мой справядлівы апраўдае многіх, і несправядлівасці іх Сам Ён будзе несці. 12 Таму аддам Яму многіх, і з моцным падзеліць Ён здабытак, за тое, што душу Сваю выдаў на смерць і ў злачынцы быў залічаны; а Ён узяў на Сябе грахі многіх, таму заступаецца за праступных”.
Чытанне святога Людвіка дэ Манфора: Трактат аб сапраўдным ушананванні Найсвяцейшай Дзевы 243, 246, 249, 253
Ключавыя словы і фразы для разважання:.
* Яны
асаблівым чынам будуць ушаноўваць таямніцу Ўцелаўлення, якая святкуецца 25 сакавіка
* Езус
у Марыі
* Збаўленне
прыходзіць праз “Вітай, Марыя”
* Папярэднікі
Манфора: св. Дамінік, св. Алэн дэ ля Рош
* У
18-м стагоддзі менавіта Манфор распаўсюджваў культ сапраўднага ўшанавання Марыі
* Яго
пераемнікі: дамініканцы, францысканцы, св. Максіміліян Марыя Кольбэ і яго
рыцары Беззаганнай, Фрэнк Даф і Легіён Марыі, святы Ян Павел II, а таксама
заснавальнікі новых кангрэгацый.
* «Падзякуем
Пану Богу»
[243] Чацвёртае практыкаванне. Яны будуць мець асаблівае
набажэнства да вялікай таямніцы Ўцелаўлення Слова, якое святкуецца 25 сакавіка
і з’яўляецца ўласнай таямніцай гэтага практыкавання, бо яно было дадзенае Духам
Святым: 1) каб ушанаваць і наследваць невыказную залежнасць Бога Сына ад Марыі
дзеля хвалы Бога Айца і нашага збаўлення. У гэтай таямніцы асаблівым чынам
аб’яўляецца залежнасць Езуса Хрыста, які быў нявольнікам і вязнем ва ўлонні
боскай Марыі, ад якой Ён цалкам залежыў ува ўсім; 2) каб падзякаваць Богу за
незраўнаныя ласкі, якімі Ён абдарыў Марыю, а перш за ўсё — за тое, што абраў Яе
быць Яго годнай Маці: менавіта ў гэтым дзве галоўныя мэты нявольніцтва Езуса
Хрыста ў Марыі.
[246] 2. Паколькі галоўная таямніца, якую мы ўшаноўваем
праз гэтае практыкаванне, — гэта таямніца Уцелаўлення, дзе Езуса можна ўбачыць
толькі ў Марыі і ўцелаўлёным у Яе ўлонні, лагічней сказаць: «нявольніцтва Езуса
ў Марыі», сказаць пра Езуса, які жыве і валадарыць у Марыі. Сказаць пра гэта
можна паводле дадзенай прыгожай малітвы мноства вялікіх асобаў: «O Jesu, vivens in Maria, veni et vive in famulis tuis in spiritu sanctitatis tuae, in plenitudine virtutis tuae, in perfectione viarum tuarum, in veritate virtutum tuarum, in communione mysteriorum tuorum. Dominare omni adversae
potestati in Spiritu tuo ad gloriam Patris. Amen». («O Езу, Які жывеш у Марыі, прыйдзі і жыві ў Сваіх слугах, у духу Тваёй
святасці, у поўні Тваёй моцы, у дасканаласці шляхоў Тваіх, ва ўдзеле ў Тваіх
цнотах, ва ўдзеле ў Тваіх таямніцах. Пануй над кожнай варожай моцай у Тваім
Духу, на хвалу Айца. Амэн»).
[249] Пятае практыкаванне. Яны будуць мець вялікую любоў
да малітвы “Вітай, Марыя” ці Анёльскага прывітання, вартасць, заслугі, веліч і
неабходнасць якой нават самыя дасведчаныя хрысціяне амаль не ведаюць. Святая
Дзева шмат разоў аб’яўлялася вялікім святым, каб паказаць ім заслугі гэтай
малітвы, як, напрыклад, святому Дамініку, святому Яну Капістрану, блаславёнаму
Алэну дэ ля Рош. Яны, у сваю чаргу, напісалі цэлыя кнігі пра цуды і дзейсную
моц гэтай малітвы ў навяртанні грэшнікаў; яны адкрыта казалі і прапаведвалі,
што збаўленне свету пачалося з «Ave Maria», і збаўленне кожнага звязанае з гэтай малітвай; што
гэтая малітва прынесла ў сухую бясплодную зямлю плод жыцця, і гэтая ж самая
малітва, добра адмаўляная, павінна нарадзіць у нашых душах слова Божае і
прынесці Плод Жыцця, Езуса Хрыста. Малітва «Вітай, Марыя» — гэта нябесная раса,
што сыходзіць на зямлю, гэта значыць, у душу, каб у свой час прынесці свой
плод, і, калі душа не амываецца гэтай малітвай, гэтай нябеснай расой, то яна не
прыносіць ніякага плоду, а дае толькі шыпы і
калючкі і можа быць навечна асуджаная.
[253] Добра адмаўлянае «Вітай, Марыя», гэта значыць, з увагай і сціпласцю, па словах святых, з’яўляецца ворагам д’ябла, які змушае яго да ўцёкаў, молатам, што яго раструшчвае, святасцю душы, радасцю анёлаў, спевам прадвызначаных, песняй Новага Запавету, радасцю Марыі і хвалой Найсвяцейшай Тройцы. «Вітай, Марыя» — гэта нябесная раса, што робіць душу плоднай; гэта нявінны пацалунак любові, які мы даем Марыі, гэта пахучая ружа і каштоўная перліна, што мы Ёй дорым, гэта келіх амброзіі і боскага нектару, што Ёй падносяць. Усё гэта параўнанні святых.
Практыкаванне: зрабіць вельмі паважны рахунак сумлення, прызнаючы, што мы з’яўляемся прычынай пакутаў Хрыста. Прыступіць да сакрамэнту споведзі з думкай аб цалкавітым Прысвячэнні сябе Езусу праз Марыю.