Малітва да Святога Духа
Наведай вернікаў сваіх,
Напоўні ласкай з вышыні
Сэрцы, што створаны Табой.
Названы Суцяшыцелем,
Ты — найвышэйшы Бога дар,
Жыцця крыніца і любоў,
І узмацненне нашых душ.
Ты спасылаеш сем дароў,
Бо маеш сілу ад Айца.
Праз Сына абяцаны нам,
Ты мноствам моваў прамаўляў.
Сваёю ласкай асвяці
Сэрцы і розум нашыя,
І целы нам аздараві,
І нашы цноты узмацняй.
Ты злога духа адгані
І супакоем адары,
Заўсёды за сабой вядзі
І прабачэнне грэшным дай.
Дай праз Цябе Айца пазнаць
І шлях да Сына пакажы.
Ты — Дух любові іх дваіх,
Верым Табе ва ўсе часы.
Богу Айцу хвала заўжды
І Сыну уваскрэсламу.
Суцяшыцелю, Табе
Хвала на вечныя вякі. Амэн.
Біблійнае чытанне: Мц 23,25-28
Ключавыя словы і фразы для разважання:
* «Гора вам,… крывадушнікі»
* «Унутры поўныя крывадушша і беззаконня»
25 Гора, вам кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, таму што звонку ачышчаеце кубак і місу, а ўнутры яны поўныя драпежнасці і нястрыманасці! 26 Сляпы фарысей, спачатку ачысці кубак унутры, каб ён стаў чыстым і звонку. 27 Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, бо вы падобныя да пабеленых трунаў, якія звонку здаюцца прыгожымі, але ўнутры поўныя касцей нябожчыкаў і ўсялякай нячыстасці! 28 Так і вы звонку здаяцеся людзям справядлівымі, але ўнутры поўныя крывадушша і беззаконня.
Чытанне святога Людвіка дэ Манфора: Трактат аб сапраўдным ушанаванні Найсвяцейшай Дзевы 102-103
Ключавыя словы і фразы для разважання:
* «Існуюць яшчэ крывадушныя
ўшанавальнікі Святой Дзевы»
* «Ёсць таксама карыслівыя
ўшанавальнікі»
[102] Існуюць яшчэ крывадушныя ўшанавальнікі Святой
Дзевы, якія хаваюць свае грахі і злосныя схільнасці пад плашчом гэтай вернай
Дзевы, каб у вачах людзей быць не тымі, кім з’яўляюцца на самой справе.
[103] Ёсць таксама карыслівыя ўшанавальнікі, якія прыбягаюць да Святой Дзевы толькі каб перамагчы ў нейкай справе, пазбегнуць небяспекі, вызваліцца ад хваробы або ў нейкай іншай патрэбе. У іншым выпадку яны б пра Яе і не згадалі. Усё гэта ілжывая пабожнасць, і асобы гэтай катэгорыі не мілыя ані Богу, ані Яго Святой Маці.
Пытанне: Які вобраз сябе самога ты паказваеш іншым людзям і ў сваім асяроддзі?
На заканчэнне: малітва святога ружанца.