Канешне, нас прысвяцілі Марыі падчас нашага хросту, ў дзень Першай Камуніі або падчас іншай падзеі, падчас шлюбу, калі маладыя ідуць да алтара Маці Божай, падчас уступлення ў навіцыят або падчас першых шлюбаў. Часта гэта прысвячэнне, якое не мае працягу, малітва, якую трэба прачытаць, каб зрабіць так, як усе іншыя.
Але тут, трэба гэта заўважыць, усё паважна. Калі асоба вырашаецца прысвяціць сябе Езусу праз Марыію, гаворка ідзе пра доўгачасовую абавязнасць. Таму трэба добра зразумець, што гэта азначае (менавіта такая мэта нашай сустрэчы). Мы не ведаем, што можа здарыцца, або якія цяжкасці прыдзецца пераадолець, але з усёй шчырасцю мы вырашаемся дайсці да святасці, аб якой нас просіць Езус.
Існуе шмат актаў прысвячэння. Кожны санктуарый мае сваю малітву прысвячэння: прысвячэнне Езусу Міласэрнаму, прысвячэнне Езусу Ўбогаму, прысвячэнне Найсвяцейшаму Сэрцу, прысвячэнне Марыі… Мы прысвячаем сябе Богу праз Марыю. Потым думаем, што досыць маліцца некалькі “Вітай, Марыя” кожнага дня, дзесятак ружанца, а нават частку ружанца. Увесь ружанец, чаму не?
Акт прысвячэння паводле Манфора больш патрабавальны. Таму важна не рабіць прысвячэнняў дрэнна прыгатаваных, паводле формулаў, якія не патрабуюць удзелу волі чалавека ані праўды, такой як хрост або вызнанне веры, і г.д.
Спачатку, канешне, трэба зразумець, пра што ідзе гаворка. Тры галоўныя творы Манфора могуць нам у гэтым дапамагчы ("Любоў Спрадвечнай Мудрасці", "Трактат аб сапраўдным ушанаванні Найсвяцейшай Дзевы", "Таямніца Марыі").