Малітва да Святога Духа
Прыйдзі, Стварыцель
Дух Святы,
Наведай вернікаў сваіх,
Напоўні ласкай з вышыні
Сэрцы, што створаны Табой.
Названы Суцяшыцелем,
Ты — найвышэйшы Бога дар,
Жыцця крыніца і любоў,
І узмацненне нашых душ.
Ты спасылаеш сем дароў,
Бо маеш сілу ад Айца.
Праз Сына абяцаны нам,
Ты мноствам моваў прамаўляў.
Сваёю ласкай асвяці
Сэрцы і розум нашыя,
І целы нам аздараві,
І нашы цноты узмацняй.
Ты злога духа адгані
І супакоем адары,
Заўсёды за сабой вядзі
І прабачэнне грэшным дай.
Дай праз Цябе Айца пазнаць
І шлях да Сына пакажы.
Ты — Дух любові іх дваіх,
Верым Табе ва ўсе часы.
Богу Айцу хвала заўжды
І Сыну уваскрэсламу.
Суцяшыцелю, Табе
Хвала на вечныя вякі. Амэн.
Біблійнае чытанне: Мц 7,14
Ключавыя словы і фразы для разважання:
* «Вузкая брама… »
* «Любіце ворагаў вашых!»
* «На адварочвайся ад таго,
хто ў цябе просіць»
14 А вузкая брама і вузкая дарога вядуць у жыццё, але нямногія знаходзяць яе.
Або Біблійнае чытанне: Mц 5, 38-48
38 Вы чулі, што сказана: “Вока за вока і зуб за зуб”. 39 А Я вам кажу: не адплачвайце злому. Калі хто ўдарыць цябе па правай шчацэ тваёй, падстаў яму і другую. 40 І калі хто захоча судзіцца з табою і ўзяць у цябе кашулю, аддай яму і плашч. 41 І калі хто цябе змусіць ісці з ім адну мілю, ідзі з ім дзве. 42 Таму, хто просіць у цябе, давай і не адварочвайся ад таго, хто хоча пазычыць у цябе. 43 Вы чулі, што сказана: “Любі бліжняга твайго і ненавідзь ворага твайго”. 44 А Я кажу вам: любіце ворагаў вашых і маліцеся за тых, хто пераследуе вас, 45 каб сталіся вы сынамі Айца вашага, які ў нябёсах. Бо Ён загадвае сонцу свайму ўзыходзіць над дрэннымі і добрымі і пасылае дождж на справядлівых і несправядлівых. 46 Калі ж вы будзеце любіць тых, хто любіць вас, якую маеце ўзнагароду? Ці ж не тое самае робяць і мытнікі? 47 І калі вітаеце толькі братоў вашых, што асаблівага робіце? Ці ж не тое самае робяць і язычнікі? 48 Таму будзьце дасканалымі, як дасканалы Айцец ваш Нябесны.
Чытанне святога Людвіка дэ Манфора: Любоў Спрадвечнай Мудрасці 3-4
Ключавыя словы і фразы для разважання:
* «Лепш мець мудрасць, чым сілу»
* «Жаданне мудрасці вядзе да
вечнага Валадарства»
[3] 1. Мудрасць лепшая за
сілу, і ўважлівы чалавек лепшы за адважнага.
2.
Вы, каралі, паслухайце і зразумейце; атрымайце навуку,
суддзі ўсёй зямлі.
3. Слухайце ўважліва, вы, што кіруеце народамі і
ганарыцеся тым, што пад вашай уладай шматлікія народы.
4. Ведайце, што вы атрымалі гэтую моц ад Бога і гэтае
пераўзыходства ад Найвышэйшага, які папросіць у вас справаздачу за вашыя справы
і будзе даследваць вашыя думкі.
5. Таму што, будучы слугамі
Яго Валадарства, вы не судзілі па-справядлівасці, вы на захоўвалі закон
справядлівасці і не шукалі волі Божай.
6.
Ён аб’явіцца вам страшна і нечакана, таму што тыя, хто кіруюць
іншымі, будуць асуджаныя з вялікай суровасцю.
7. Таму што малыя атрымаюць
міласэрнасць, і іх ім лягчэй прабачаюць; але магутныя будуць цярпець вялікія
пакуты.
8. Бог ні для каго не робіць
выключэнняў; ён не спалохаецца нічыёй вялікасці, таму што Ён стварыў вялікіх і малых, і
аднолькава клапоціцца пра кожнага.
9. Але самым вялікім
пагражаюць самыя вялікія пакаранні.
10. Менавіта да вас, валадары,
я кірую гэтую прамову, каб вы навучыліся Мудрасці і не ўпалі.
11.
Таму што тыя, што будуць рабіць свае справы справядліва
будуць апраўданыя, і тыя, што навучацца таму, чаму я навучаю, знойдуць, чым
абараніцца.
12. A
таму горача жадайце маіх словаў, любіце іх, і вы знойдзеце ў іх навуку для
сябе.
[4] 13. Мудрасць, поўная святла, і яе прыгажосць ніколі не завяне. Тыя, што яе
любяць, лёгка яе заўважаюць, і тыя, што яе шукаюць, знаходзяць.
14. Яна
папярэджвае тых, што яе жадаюць, і першая выходзіць ім насустрач.
15. Той, што чувае
зранку, каб мець яе, не будзе мець цяжкасцяў, таму што знойдзе яе ля сваіх
дзвярэй.
16. Таму займаць
свой розум Мудрасцю – гэта дасканлая разважлівасць, а той, што будзе чуваць,
каб атрымаць яе, хутка знойдзе адпачынак.
17. Таму што яна
сама аглядаецца па баках, каб шукаць тых, што годныя яе; яна паказваецца ім
дабразычлівай на іх шляхах і ідзе перад імі з усім клопатам свайго Провіду.
18. Таму пачатак Мудрасці – гэта шчырае жаданне яе навукі;
жаданне навукі – гэта любоў; а любоў – гэта захоўванне законаў.
19. Уважлівае захоўванне яе законаў – гэта ўмацаванне
дасканалай чысціні душы.
20.
А гэтая дасканалая чысціня набліжае чалавека да Бога.
21.
Менавіта такім чынам жаданне Мудрасці вядзе чалавека ў
вечнае Валадарства.
22.
Калі вы любіце трон і скіпетр улады, о валадары народаў,
любіце Мудрасць, каб вы вечна валадарылі.
23.
Любіце святло Мудрасці, вы, што кіруеце народамі свету.
24.
Я скажу цяпер, што такое Мудрасць і адкуль яна паходзіць; я
не буду хаваць ад вас таямніцы Божыя, а вярнуся да хвіліны яе
нараджэння і вельмі ясна распавяду пра яе, каб яе можна было пазнаць; і
не буду хаваць праўды.
25.
Я не пайду па слядах таго, хто высах ад зайздрасці, таму
што зайздросны не будзе мець удзелу ў Мудрасці.
26.
Мноства мудрых – гэта збаўленне свету, а мудры кароль –
гэта падтрымка для яго народу.
27.
Атрымайце навуку праз мае словы, і яна будзе для вас
вельмі карыснай.
Пытанне: ці ты імкнешся жыць згодна з Евангеллем? Ці дазваляеш сабе ісці за духам гэтага свету?
На заканчэнне: малітва святога Ружанца