Дваццаць пяты дзень: мая Маці.

 Малітва:

Вітай, Зорка мора, Маці Хрыста-Бога,
Панна найчысцейша, верным дапамога.
     Ты, што прывітана словам Габрыэля,
     Умацуй нас ў веры, усім спашлі надзею.
Вызваль з путаў грэху, аддалі нядолю
I напоўні сэрцы нашы супакоем.
     I прасі, о Панна, Ты за нас Езуса,
     Каб мы захаваны былі ад спакусаў.
Маці ласкі Божай, будзь для нас узорам -
Вызваленым з грэху, дай жыць у пакоры.
     Памажы, Марыя, нам знайсці дарогу,
     Што вядзе да Неба, да яднання з Богам. 

а) Марыя – Ты Маці. Ты – Маці Езуса, мая Маці і Маці кожнага чалавека на зямлі.

b) Кожнаму дзіцяці патрэбна маці. Але дарослыя асобы таксама патрабуюць маці, хоць не заўсёды гэта сабе ўсведамляюць. Акрамя зямной маці у кожнай асобы ёсць Маці ў небе.

c) Маці Божая, ці Ты мая прыёмная Маці? Не. Ты мая сапраўдная Маці. Ты кожнага з нас носіш у Сваім улонні, каб нарадзіць нас да вечнага жыцця. Ты апякуешся намі. Шукаеш, калі мы згубімся, таму што любіш кожнага з нас, як Свайго Сына Езуса. Ты – Маці Божага жыцця ўва мне. Праз Цябе Бог даў мне ласку ўвайсці ў жыццё Хрыста падчас святога Хросту. Сваім змучаным Сэрцам, у страшных пакутах пад Крыжам, Ты нарадзіла мяне да новага жыцця. Ці ж гэта не Ты мной кіруеш? Праз Цябе Бог дае мне ласку святой Камуніі. Цела Хрыста, майго Бога, ёсць у Табе, Марыя. Ты таксама фармуеш мяне і выхоўваеш праз пасрэдніцтва ласкі, якую выпрошваеш для мяне. Ты суцяшаеш мяне ў смутку. Даеш мне сілу ў змаганні з маімі недахопамі. Ты вядзеш мяне да Езуса, апранаючы ў Сваю ўласную любоў да Езуса і маіх братоў і сясцёр.

d) Марыя, Маці мая, прымі мяне як Сваё дзіця. Будзь мне Маці. Барані мяне. Вазьмі мяне за руку і вядзі мяне праз усё жыццё. Навучы мяне давяраць Табе. Навучы мяне любіць Езуса, Твайго Сына.

 

Чытанне:

Лк 2, 41-52: “Бaцькi Езуса хaдзiлі штогод у Ерузaлем нa свята Пaсхi. I кaлі Яму былo двaнaццaць  гaдoў, яны ўзышлі ў Ерузaлем пaвoдле звычaю святa. Калі па заканчэнні  дзён  свята  вярталіся,  зaстaўся Хлопец Езус у Ерузaлеме, i не заўважылі  гэтага  Ягoныя  бaцькi. Думaючы, штo Ён ідзе  з  пілігрымамі, прайшлі дзень дaрoгi і тады пачалі шукaць Ягo мiж свaякaмi i знaёмымi. Не знaйшoўшы, вярнуліся ў Ерузaлем, шукaючы Ягo. I пaсля трoх дзён знaйшлі Ягo ў святынi. Ён сядзеў сярoд настаўнікаў, слухaючы iх i пытaючыся ў iх. А ўсе, хто слухaў Ягo, дзівіліся рoзуму i aдкaзaм Ягo. I,  убaчыўшы Яго, яны здзiвiліся, i скaзaлa Яму Мaці Ягoнaя: «Дзіця, чаму Ты зрaбiў нaм тaк? Вoсь бацька Твoй i Я балюча перажывалі, шукaючы Цябе». Ён скaзaў iм: «Чaгo ж вы шукaлі Мяне? Цi вы не ведaлі, штo Мне трэбa быць у тым, што належыць Aйцу Мaйму?» Aле яны не зрaзумелі таго, што Ён скaзaў iм. І ён пaйшoў з iмi, і прыйшoў у Нaзaрэт, i быў паслухмяны iм. А Мaці Ягo захавала ўсе гэтыя слoвы ў сэрцы свaiм. Езус жа ўзрастаў у мудрaсцi, у гaдах i ў лaсцы ў Бoгa i ў людзей.

 

Св. Л. дэ Манфор “Трактат аб сапраўдным ушанаванні Найсвяцейшай Дзевы Марыі” 30-31:

[30] Як у натуральным і цялесным парадку дзіця мае бацьку і маці, так і ў парадку звышнатуральным ёсць бацька, якім з’яўляецца Бог, і маці — Марыя. Усе сапраўдныя дзеці Бога і прызначаныя маюць Бога за Айца і Марыю за Маці; а той, хто не мае Марыі за Маці, не мае таксама Бога за Айца. Таму адступнікі, ератыкі, схізматыкі, што ненавідзяць альбо глядзяць з пагардай ці абыякавасцю на Найсвяцейшую Дзеву, не маюць Бога за Айца, хоць і хваляцца гэтым, таму што яны не маюць Марыі за Маці. Калі б яны лічылі Яе сваёю Маці, яны б любілі Яе і ўшаноўвалі, як сапраўднае і добрае дзіця любіць і ўшаноўвае сваю маці, што дала яму жыццё.

Самы бясспрэчны і несумненны знак у распазнанні ератыка, чалавека ілжывай дактрыны, адступніка ад выбранага ў тым, што ератык і адступнік мае толькі пагарду і абыякавасць да Найсвяцейшай Дзевы, імкнучыся словамі і прыкладам паменшыць Яе культ і любоў да Яе, адкрыта ці, наадварот, часам пад прыгожымі прычынамі. Нажаль! Бог Айцец не сказаў Марыі стварыць жыллё ў іх, таму што яны — Эсавы.

[31] Бог Сын жадае ўфармоўвацца, кожны дзень уцелаўляцца ў сваіх частках праз Сваю Маці. Ён кажа Ёй: «In Israel hereditare. У Ізраілі прымі спадчыну». Гэта азначае: «Бог даў мне ў спадчыну ўсе народы зямлі, усіх людзей, добрых і злых, выбраных і адступнікаў; адных я павяду залатым жазлом, іншых — жалезным; я буду бацькам і заступнікам для адных, суддзёй для ўсіх; але Ты, мая дарагая Маці, Ты атрымаеш у спадчыну толькі выбраных, у вобразе Ізраіля; і, як іх добрая Маці, Ты будзеш іх нараджаць, карміць, гадаваць; і, як іх Гаспадыня, Ты павядзеш іх, будзеш кіраваць імі і бараніць».