Малітва св. Аўгустына:
Езу
Хрысце...
Мудрасць мая, Прастата мая, Супакой мой… Чаму я любіў і
прагнуў нечага па-за Табой? Чаму думкамі я не быў заўсёды з Табой? Досыць ужо
гэтага чакання. Няхай з гэтай хвіліны кожнае маё прагненне імкнецца да Цябе,
няхае спяшаецца, няхай рупліва шукае і знаходзіць Цябе. Найсаладзейшы Езу,
будзь любоўю, раскошай і захапленнем кожнага чалавека, прысвечанага Тваёй
хвале. Будзь усім для майго сэрца. Няхай маё сэрца будзе алтаром, на якім
гарыць жывы агонь Тваёй любові. Спальвай мяне няспынна і бяз рэшты, каб у
хвіліну смерці не было ўва мне нічога апрача любові. Амэн.
a) “Ці
ж не трэба было Месіі цярпець усё гэта, каб увайсці ў сваю славу? (Лк
24, 26).
b) Было патрэбна, каб Хрыстос
цярпеў.
Ты так сказаў. Гэта дзіўна і спрэчна
з нашымі ўяўленнямі. Трэбы было, каб цярпеннем Ты ўзнагародзіў за нашыя грахі.
Трэба было, каб Ты ажыццявіў нашае адкупленне на Крыжы. На хвалу Айца і для
адкуплення Тваіх братоў, нявольнікаў граху, Ты выбраў Крыж з ўсёй той мукай,
якую Ён Табе прычыніў. Ты палюбіў Яго, гэта Тваё шаленства Крыжа…
c) Езу, ахвярная Гостыя,
складзеныя ў ахвяры для мяне. Як Дзіця Ты ляжыш у стаенцы. Маладыя гады
праводзіш ва ўбогасці і цяжкай працы, Тваё публічнае жыццё сустракае супраціў, абвінаванчванні,
пагарду. Ты пакутуеш ад стомленасці, гарачыні, голаду. У гадзіну, якую вызначыў
Айцец, на Цябе спадае пакута памірання, боль бічавання, агалення і пакінутасці,
самая балесная пакута на Крыжы. Усё гэта Ты прадбачыў з самага пачатку Твайго
жыцця. Крыж ніколі Цябе не пакідаў. А цяпер, Ахвярная Гостыя, на алтары Ты
няспынна аднаўляеш Сваю Ахвяру і паказваеш Айцу атрыманыя раны, каб заступацца
за нас. Я хачу да Тваёй бясконцай Ахвяры дадаць таксама і маю. Сама па сабе яна
маленькая, але становіцца вялікай у еднасці з Табой, гэтая ахвяра майго жыцця,
аддадзенага Табе гадзіна за гадзінай.
d) Езу,
дапамажы мне зразумець Крыж. Няма Езуса без Крыжа, няма Крыжа без Езуса. Я
знайду Цябе у кожнай ахвяры. Кожнае цярпенне ў еднасці з Табой збаўляе свет.
Кожная праца – гэта супрацоўніцтва з Табой. Усё жыццё – гэта жыццё разам з
Табой. Ці мог бы я глядзець на Цябе ўбогага і спрацаванага для мяне, і
адначасова згаджацца на тое, каб быць багатым, праслаўляным і вольным ад кожнай
крыўды і горычы? Дай мне праз Тваю маці ласку цярпець і збаўляць разам з Табой.
Чытанне:
Mк
15, 1-37: “З самай раніцы першасвятары са старэйшынамі і кніжнікамі і ўвесь Сінэдрыён
зрабілі нараду і, звязаўшы Езуса, павялі і аддалі Пілату. Пілат спытаўся ў Яго: «Ты Кароль Юдэйскі?» Ён
жа сказаў яму ў адказ: «Ты кажаш». І абвінавачвалі Яго першасвятары ў многім.
Пілат жа зноў спытаўся ў Яго: «Ты нічога
не адказваеш? Паглядзі,
колькі сведчыць супраць
Цябе». Езус нічога больш не
адказваў, таму дзівіўся Пілат. На свята ён адпускаў ім аднаго вязня, якога
прасілі. Быў жа нейкі Бараба, зняволены
са сваімі саўдзельнікамі, якія
падчас бунту ўчынілі
забойства. І, падышоўшы, натоўп
пачаў прасіць таго,
што ён заўсёды
рабіў ім. Пілат
жа сказаў ім у адказ: «Хочаце, адпушчу вам Караля Юдэйскага?» Бо ведаў,
што першасвятары выдалі Яго
ад зайздрасці. Але першасвятары
падбухторылі народ, каб лепш адпусціў ім Барабу. Пілат, адказваючы, зноў
сказаў ім: «Што хочаце, каб я
зрабіў з тым,
каго вы называеце
Каралём Юдэйскім?» Яны закрычалі зноў: «Укрыжуй Яго!» Пілат
сказаў ім: «Што дрэннага зрабіў Ён?» Але
яны яшчэ мацней
закрычалі: «Укрыжуй Яго!»
Тады Пілат, хочучы дагадзіць людзям,
адпусціў ім Барабу,
а Езуса пасля
бічавання аддаў на ўкрыжаванне. Жаўнеры адвялі Яго ў
сярэдзіну дзядзінца, гэта значыць, у прэторыю, і сабралі цэлую
кагорту. Апранулі Яго
ў пурпур і,
сплёўшы цярновы вянок, усклалі на Яго. І пачалі вітаць Яго:
«Вітай, кароль Юдэйскі!» І білі Яго па галаве трысцінай, і плявалі на Яго, і,
згінаючы калені, кланяліся Яму. А калі насмяяліся з Яго, знялі пэрпур і
апранулі ў Ягоную вопратку, і павялі Яго, каб укрыжаваць. І прымусілі нейкага
Сымона Кірынэйца, бацьку Аляксандра і Руфа, які ішоў з поля, несці Ягоны крыж.
І прывялі Езуса на месца званае Галгота, што азначае: «Месца Чэрапа». І давалі
Яму піць віно са смірнаю, але Ён не ўзяў.
Калі ўкрыжавалі Яго, падзялілі вопратку
Ягоную, кідаючы лёсы,
каму што ўзяць. Была ж трэцяя гадзіна, калі ўкрыжавалі Яго. І быў надпіс
з віной Ягонай: «Кароль Юдэйскі». Разам з Ім укрыжавалі двух злачынцаў, аднаго
з правага, другога з левага боку ад Яго. Тыя,
хто праходзіў, зневажалі
Яго, ківаючы галовамі
сваімі і кажучы: «Гэй!
Ты, што руйнуеш
святыню і за
тры дні будуеш,
уратуй сябе самога, сышоўшы з
крыжа!» Падобна і
першасвятары з кніжнікамі,
насміхаючыся, казалі адзін аднаму: «Іншых ратаваў,
а сябе не
можа ўратаваць. Хрыстус, Кароль
Ізраэля, няхай сыдзе цяпер з крыжа, каб мы ўбачылі і паверылі». І тыя, хто быў
укрыжаваны разам з Ім, зневажалі Яго.
Калі надышла шостая гадзіна, цемра настала па ўсёй зямлі аж да гадзіны
дзевятай. А каля дзевятай гадзіны ўсклікнуў Езус моцным голасам: «Элі, Элі,
лема сабахтані?», што
азначае: «Божа Мой, Божа
Мой, чаму Ты
Мяне пакінуў?» Некаторыя з тых, хто стаяў там, чуючы гэта, казалі:
«Вось, Ён кліча Іллю». А адзін пабег, намачыў губку воцатам і, насадзіўшы на
трысціну, паіў Яго, кажучы:
«Чакайце, пабачым, ці
прыйдзе Ілля зняць
Яго». Езус жа, ускрыкнуўшы моцным
голасам, сканаў.
Т.
Кэмпійскі “Следам за Хрыстом”: кн. IV, раздз.
VIII “Аб ахвяры Хрыста на Крыжы ды нашай Яму ахвяры сябе
саміх”:
1.
Гэтак, як Я сам, выцягнуўшы рукі на Крыжы, ды з голым Целам Сам ахвяраваўся за
грахі твае Богу Айцу і нічога ў ва мне не засталося, чаго б ня прысвяціў Я ў
ахвяру, каб выпрасіць выбачэнне гневу Божага. Так і ты самога сябе,
дабраахвотна, штодзённа пры святой Імшы ахвяруй на ахвяру чыстую і святую з
усімі сіламі ды пачуццямі, з целам і душой, як толькі здолееш. Чаго ж іншага
мог бы жадаць Я ад цябе, калі не поўнае самаахвяры Тваёй? Не хачу нічога, каб
даваў ты Мне, бо хачу, каб ахвяраваў самога сябе.