Малітва да Святога Духа
Прыйдзі, Стварыцель Дух
Святы,
Наведай вернікаў сваіх,
Напоўні ласкай з вышыні
Сэрцы, што створаны Табой.
Названы Суцяшыцелем,
Ты — найвышэйшы Бога дар,
Жыцця крыніца і любоў,
І узмацненне нашых душ.
Ты спасылаеш сем дароў,
Бо маеш сілу ад Айца.
Праз Сына абяцаны нам,
Ты мноствам моваў прамаўляў.
Сваёю ласкай асвяці
Сэрцы і розум нашыя,
І целы нам аздараві,
І нашы цноты узмацняй.
Ты злога духа адгані
І супакоем адары,
Заўсёды за сабой вядзі
І прабачэнне грэшным дай.
Дай праз Цябе Айца пазнаць
І шлях да Сына пакажы.
Ты — Дух любові іх дваіх,
Верым Табе ва ўсе часы.
Богу Айцу хвала заўжды
І Сыну уваскрэсламу.
Суцяшыцелю, Табе
Хвала на вечныя вякі. Амэн.
Біблійнае чытанне: Рым 8, 28-30
Ключавыя словы і фразы для разважання:
* «Езус
“старэйшы Сын Марыі”, а мы Яго браты»
* «Мы
ўсе пакліканыя Богам»
28 Мы ведаем таксама, што ўсё ідзе на карысць тым, хто любіць Бога і хто пакліканы па Яго пастанове. 29 Бо, каго Ён наперад пазнаў, таго і прызначыў быць падобным да вобраза Сына свайго, каб Ён быў першародным між многімі братамі. 30 Каго ж прызначыў, таго і паклікаў, а каго паклікаў, таго і апраўдаў; а каго апраўдаў, таго і ўславіў.
Чытанне святога Людвіка дэ Манфора: Таямніца Марыі 11-12
Ключавыя словы і фразы для разважання:
* «Сапраўднае дзіця
Касцёла павінна мець Бога за Айца і Марыю за Маці»
* «Ёй належыць фармаваць часткі цела гэтай
Галавы»
* «Таму кожны, хто хоча быць часткай цела Езуса Хрыста… павінен быць
сфармаваны ў Марыі»
11. 5) Як у натуральным
законе патрэбна, каб дзіця мела бацьку і маці, гэтак сама ў законе ласкі
трэба, каб у сапраўднага дзіцяці Касцёла Бог быў
бацькам і Марыя – маці; і, калі ён хваліцца тым, што Бог - яго бацька,
але не мае і кроплі пяшчоты сапраўднага
дзіцяці да Марыі, гэта хлуснік, і дэман яго бацька.
12. 6) Паколькі Марыя сфармавала Галаву прызначаных, якой з'яўляецца Езус Хрыстус, то
Ёй належыць фармаваць часткі цела гэтай
Галавы, якімі з'яўляюцца сапраўдныя хрысціяне, бо маці не фармуе ані галавы без
частак цела, ані частак цела без галавы. Таму кожны, хто хоча быць часткай цела
Езуса Хрыста, поўнага ласкі і праўды, павінен быць сфармаваны ў Марыі пры
дапамозе ласкі Езуса Хрыста, які жыве ў Ёй у паўнаце, каб быць дадзеным у той
самай паўнаце сапраўдным часткам цела Езуса Хрыста і яго сапраўдным дзецям.