Малітва да Святога Духа
Прыйдзі, Стварыцель
Дух Святы,
Наведай вернікаў сваіх,
Напоўні ласкай з вышыні
Сэрцы, што створаны Табой.
Названы Суцяшыцелем,
Ты — найвышэйшы Бога дар,
Жыцця крыніца і любоў,
І узмацненне нашых душ.
Ты спасылаеш сем дароў,
Бо маеш сілу ад Айца.
Праз Сына абяцаны нам,
Ты мноствам моваў прамаўляў.
Сваёю ласкай асвяці
Сэрцы і розум нашыя,
І целы нам аздараві,
І нашы цноты узмацняй.
Ты злога духа адгані
І супакоем адары,
Заўсёды за сабой вядзі
І прабачэнне грэшным дай.
Дай праз Цябе Айца пазнаць
І шлях да Сына пакажы.
Ты — Дух любові іх дваіх,
Верым Табе ва ўсе часы.
Богу Айцу хвала заўжды
І Сыну уваскрэсламу.
Суцяшыцелю, Табе
Хвала на вечныя вякі. Амэн.
Біблійнае
чытанне: Mц 6, 24-34
Ключавыя словы і фразы для разважання:
* «Ніхто не можа служыць
двум гаспадарам»
* «Што нам есці?»
* «Што піць?»
* «У што апрануцца?»
* «Не турбуйцеся ні аб чым, ваш Айцец Нябесны
ведае, што вы маеце патрэбу ва ўсім гэтым»
* «Аддане сябе Божаму Провіду»
24
Ніхто не можа служыць двум гаспадарам. Бо ці аднаго будзе ненавідзець, а
другога любіць; ці аднаго будзе трымацца, а другім пагарджаць. Не
можаце служыць Богу і мамоне.
25
Таму кажу вам: не турбуйцеся аб жыцці вашым, што есці і што піць, ні аб
целе вашым, у што
апрануцца. Ці ж не большае жыццё за ежу, а цела – за вопратку? 26 Паглядзіце на
птушак нябесных: яны ні сеюць, ні жнуць, ні збіраюць у засекі, і Айцец ваш
Нябесны корміць іх. Ці ж вы не больш вартыя за іх? 27 І хто з вас, турбуючыся,
можа дадаць да свайго росту хоць адзін локаць?
28
І аб вопратцы навошта турбуецеся? Паглядзіце на палявыя лілеі, як
яны растуць: ні працуюць, ні прадуць. 29 Кажу вам, што нават Саламон ва ўсёй
славе сваёй не апранаўся так, як адна з іх.
30 Калі ж палявую траву, якая сёння ёсць, а заўтра будзе кінута ў печ, Бог так апранае, ці не намнога больш вас,
малаверныя? 31 Таму не турбуйцеся і не
кажыце: “Што нам есці?” або: “Што піць?” або: “У што апрануцца?” 32 Бо ўсяго
гэтага шукаюць язычнікі. А ваш Айцец Нябесны
ведае, што вы маеце патрэбу ва ўсім гэтым. 33 Шукайце найперш Валадарства Божага і
справядлівасці Ягонай, а гэта ўсё
дадасца вам.
34 Таму не турбуйцеся аб заўтрашнім дні, бо заўтрашні дзень патурбуецца сам за сябе. Хопіць кожнаму дню свайго клопату.
Чытанне святога Людвіка дэ Манфора: Любоў Спрадвечнай Мудрасці 82
Ключавыя словы і фразы для рзважання:
*
«Д’ябальская мудрасць – гэта любоў да пашаны і гонару»
* «Людзі гэтага свету імкнуцца
быць заўважанымі і паважанымі»
* «Яны жадаюць быць таксама
праслаўлянымі і ўзвялічанымі»
[82] Д’ябальская мудрасць – гэта любоў да пашаны і гонару. Менавіта гэтую мудрасць вызнаюць разумныя гэтага свету, калі імкнуцца, хоць і не заўсёды адкрыта, да велічы, пашаны, гонару і высокіх пасадаў; калі імкнуцца быць заўважанымі, паважанымі, праслаўлянымі і ўзвялічанымі іншымі людзьмі; калі ў вучобе, працы, змаганнях, у сваіх словах і ўчынках ім патрэбныя толькі павага і праслаўленні ад іншых людзей, каб іх лічылі пабожнымі асобамі, вучонымі людзьмі, вялікімі кіраўнікамі, мудрымі заканадаўцамі, людзьмі бязмежных заслугаў, якія адрозніваюцца вялікай значнасцю…
Практыкаванне: зрабі рахунак сумлення і вызнач дату наступнай споведзі. Або
вызнач дату наступнай размовы са святаром.
На заканчэнне: малітва святога ружанца.