Ці «МАЛЫ ШЛЯХ» святога Людвіка-Марыі азначае ІСЦІ «ДА ЕЗУСА ПРАЗ МАРЫЮ»?
• МАЛЫ ШЛЯХ
з’яўляецца ХРЫСТАЛАГІЧНЫМ, таму што ён вядзе да Хрыста. Таму, абіраючы TOTUS TUUS (дэвіз, узяты ў Манфора), Ян Павел II пажадаў паказаць усяму свету, што ён вядзе менавіта де
Езуса, да Бога, і не спыняецца на Марыі.
• МАЛЫ ШЛЯХ
з’яўляецца МАРЫЙНЫМ, таму што вядзе да Езуса праз Марыю, з Марыяй, у Марыі
і для Марыі.
• МАЛЫ ШЛЯХ з’яўляецца МІСІЯНЕРСКІМ, а Марыя стала
першым апосталам Новага запавету, калі панесла Езуса да сваёй сваячкі Альжбеты.
•
МАЛЫ ШЛЯХ з’яўляецца
МАЛЫМ ШЛЯХАМ МУДРАСЦІ, пра якую Манфор распавёў
у сваім першым творы «Любоў Спрадвечнай Мудрасці».
• Гэта МАЛЫ ШЛЯХ
КРЫЖА, пра які ён напісаў у кнізе «Ліст да сяброў Крыжа».
• Гэта МАЛЫ ШЛЯХ РУЖАНЦА, таму што ён
заахвочвае маліцца Ружанец, разважаючы над галоўнымі таямніцамі жыцця Езуса
Хрыста, пра што ён напісаў у сваёй кнізе «Дзівосная таямніца святога Ружанца»
• Гэта МАЛЫ ШЛЯХ
СВЯТОГА ДУХА, таму што Марыя з’яўляецца Яго Абранніцай. Праз Уцелаўленне
Яна ўфармавала цела Езуса Хрыста.
• Нарэшце, гэта МАЛЫ
МІСТЫЧНЫ ШЛЯХ святога Людвіка-Марыі дэ Манфора, ШЛЯХ ДА СВЯТАСЦІ. “Містычны
шлях”? Гэта шлях, які вядзе да еднасці з Езусам, з Богам. Не трэба яго блытаць з
“містыцызмам”, філасофскай дактрынай, якая ў больш шырокім значэнні займаецца вераваннямі і звышнатуральнымі ўмяшальніцтвамі
(яснабачанне, спірытызм...).
Гаворка ідзе пра
тое, каб запрапанаваць прысвячэнне Езусу праз Марыю тым асобам, якія жадаюць
ісці следам за Хрыстом, каб дасягнуць святасці, але праз Марыю.
НАТАТКА: Святое нявольніцтва любові паводле
Манфора – гэта “нявольніцтва добрай волі, самае дасканалае і хвалебнае ў вачах
Бога, які глядзіць у сэрца, просіць сэрца і завецца Богам сэрца.” (СУ 70)
“Хрост зрабіў нас нявольнікамі Езуса Хрыста… (СУ 73) Тое, што я безумоўна кажу пра
Езуса Хрыста, тое самае я ўмоўна кажу пра Святую Дзеву… Усё, што адпавядае Богу
праз натуру, адпавядае Марыі праз ласку… Яны маюць тых самых падданых, слугаў і нявольнікаў… (СУ 74) Таму можна назваць сябе і стаць нявольнікам любові Найсвяцейшай Дзевы, каб
больш дасканалым чынам стаць нявольнікам Езуса Хрыста.” Таму
што “самае вялікае імкненне Марыі – гэта з’яднаць нас з Езусам Хрыстом, Яе Сынам.” (СУ 75)